Падчас Вялікоднага тыдня прынята хадзіць у госці, дарыць падарункі, адпраўляць віншавальныя паштоўкі, рабіць усё, каб людзі не адчувалі роспачы і адзіноты.
Да хрысціянскага свята Ліноўская сельская бібліятэка разам з народным фальклорным гуртам “Бабіна лета” Ліноўскага сельскага Дома культуры і храмам Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в.Аранчыцы правялі на тэрыторыі царквы забаўляльную праграму “Вялікодная радасць”. Для дзяцей і дарослых былі падрыхтаваны святочныя гульні і віктарыны. Прысутных павіншаваў святар Аляксандр Мялешка, таксама прагучалі святочныя песні ў выкананні калектыва “Бабіна лета” і праваслаўнага клуба “Благавест”.
Пасля вясёлых гульняў на свежым паветры жадаючыя маглі здзейсніць экскурсію па храме і прыняць удзел у вячэрняй службе.