“Палацык” знаёміць з творчасцю паэтаў-землякоў

22 красавіка ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбыўся музейна-педагагічны занятак на тэму “Сучасная беларуская паэзія (на прыкладзе творчасці паэтаў Пружаншчыны)” для вучняў адзінаццатых класаў гімназіі г.Пружаны.

Падчас музейнага занятку быў разгледжаны тэарэтычны матэрыял – рабяты даведаліся аб асаблівасцях развіцця беларускай паэзіі на сучасным этапе і асновах вершаскладання.

Асноўны акцэнт падчас сустрэчы ў музеі быў зроблены на літаратурную спадчыну паэтаў Пружаншчыны. Гімназісты бліжэй пазнаёміліся з творчасцю Міколы Купрэева, Міколы Антаноўскага і Ніны Дыдышка. Яны паслухалі вершы са зборнікаў паэтаў-землякоў, даведаліся аб фактах з іх біяграфіі, а такасама ўбачылі арыгінальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць творчы шлях узгаданых аўтараў і захоўваюцца ў фондах “палацыка”.

Напрыканцы музейна-педагагічнага занятку вучні паспрабавалі прадэманстраваць свае акцёрскія здольнасці – выразна і эмацыянальна прачыталі загадзя падрыхтаваныя вершы сучасных аўтараў.

Вывучайце беларускую літаратуру разам з “Пружанскім палацыкам”!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий