Менавіта пад такой назвай 22 красавіка ў Белавусаўшчынскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная экскурсія, прымеркаваная да Сусветнага дня кніг і аўтарскага права.
У госці ў сельскую бібліятэку завіталі выхаванцы мясцовага дзіцячага сада № 11. Хлопчыкі і дзяўчынкі бліжэй пазнаёміліся з бібліятэкай, даведаліся аб асаблівасцях яе працы, убачылі “дом, дзе жывуць кнігі”.
Разам з бібліятэкарам рабяты наведалі кніжныя выставы і паліцы, паглядзелі дзіцячыя кнігі і часопісы, а таксама пагулялі, памалявалі і атрымалі адказы на шматлікія пытанні. Не забыліся падчас экскурсіі і аб бяспецы, нагадаўшы аб правілах паводзін у грамадскіх месцах і дома.