Мастацкі “Пачатак”

15 красавіка ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася новая мастацкая выстава “Пачатак”.

На ёй прадстаўлена 13 графічных работ і 5 скульптур аўтарскага характару, якія былі створаны студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў – Валерыяй Вілкінай, Соф’яй Дзічанковай, Кацярынай Мельнікавай, Ангелінай Сухарукавай, Кацярынай Яфрэмавай, Дар’яй Бурло і Аляксандрай Адамовіч.

Пры стварэнні работ маладыя мастакі, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях, выкарысталі класічныя тэхнікі – афорт, траўлены штрых, сухая іголка, аквацінта, лінагравюра, літаграфія і матэрыялы – дрэва, метал, гіпс, акрыл. І ў той жа час творы, прадстаўленыя ў музеі, нясуць у сабе пэўнае наватарства і асбістае стаўленне аўтараў да тэмы. Погляд гледача яны прывабліваюць асаблівым адлюстраваннем мастацкіх вобразаў, іх выразнасцю, упарадкаванасцю, а таксама містыкай і незвычайнасцю.

Выстава “Пачатак” будзе працаваць да 15 ліпеня 2022 года.

Запрашаем ўсіх аматараў мастацтва наведаць музей-сядзібу “Пружанскі палацык”!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий