Трэба памятаць, каб жыць

20 красавіка Пружанскі аўтаклуб наведаў былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, якія пражываюць на тэрыторыі раёна.

 Для Эдуарда Аляксандравіча Карпачова з в.Скорцы, Антона Аўгуставіча Кукурбы з в.Парасляны, Валянціны Георгіеўны Бялесты з пас.Сонечны, Марыі Аляксандраўны Бабрук з в.Шубічы прагучалі песні ў выкананні вакальнага гурта  «Забава», а таксама шчырыя віншаванні з надыходзячым святам 9 Мая.

Артысты прымеркавалі сваю акцыю павагі да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які адзначаўся 11 красавіка, Дня Перамогі і Года гістарычнай памяці, адной з мэт якога з’яўляецца захаванне гераічнай спадчыны і праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий