Свой уклад у навядзенне парадку на зямлі зрабілі работнікі ўстаноў культуры Пружаншчыны падчас рэспубліканскага суботніку. Яны шчыравалі каля помнікаў ваеннай гісторыі, прыводзілі ў годны стан тэрыторыю сваіх устаноў, удзельнічалі ў азеляненні і ўборцы населеных пунктаў.
Так, Ружанская дзіцячай школа мастацваў разам з прадстаўнікамі іншых арганізацый працавала ў парку гарадскога пасёлка.
Работнікі Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацваў займаліся ўпарадкаваннем свайго населенага пункта.
Шмат добрых спраў па ўпрыгажэнні Роўбіцка зрабілі сельскі Дом культуры і бібліятэка.
Смецце і старую траву ў вёсцы прыбіралі Слабудскі сельскі Дом культуры і бібліятэка.
Прыгожай і чыстай стала выглядаць тэрыторыя ў цэнтры Калазубаў пасля працоўнай акцыі мясцовага сельскага клуба-бібліятэкі.
Работнікі клубных і бібліятэчных ўстаноў у Калядзічах і Навасёлках пафарбавалі парэнчы і сцены будынкаў, выдалілі каля іх смецце і шкодную расліннасць.
Сумеснымі намаганнямі вялося добраўпарадкаванне Шарашова. Работнікі культуры і іншых арганізацый, а таксама сельвыканкама і пярвічкі “Беларускага саюза жанчын” не толькі прыбіралі пасёлак, але і займаліся высадкай дрэў.