Пазнаем Сусвет

На мінулым тыдні ў шэрагу бібліятэк раёна прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня касманаўтыкі.

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылася пазнавальная гадзіна “Шлях у космас”, на якой рабяты даведаліся аб асваенні космаса, у тым ліку аб удзеле ў гэтай справе нашых земллякоў – касманаўтаў-беларусаў Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Алега Навіцкага. Дзеці замацавалі атрыманыя веды на віктарыне “Усё аб космасе”, праглядзелі кніжную паліцу “Праз церніі да зорак”.

Пазнавальная гадзіна “Гэты невядомы космас” для вучняў 5 – 7 класаў Слабудской сярэдняй школы прайшла ў сельскай бібліятэцы. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй касманаўтыкі і ўспамінамі беларускага касманаўта П.Клімука. Напрыканцы сутрэчы дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне “Загадкавы сусвет”, пазнаёміліся з інфармацыйнай рубрыкай “Цікавыя факты аб космасе”.

У Кляпацкай сельскай бібліятэцы зладзілі сустрэчу “Пётр Клімук – першы касманаўт у Беларусі”. Рабяты пачулі шмат новых фактаў, змаглі пачытаць кнігі аб космасе.

Гутарка “Шлях да зорак” адбылася ў Шарашоўскай гарпасялковай бібліятэцы. Дзеці здзейснілі экскурс у мінулае, пазнаёміліся з біяграфіямі Юрыя Гагарына і Пятра Клімука.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий