Міжнародны дзень культуры

15 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень культуры. Гэта дата звязана з падпісаннем 15 красавіка 1935 г. у Вашынгтоне (ЗША) дагавора «Аб ахове мастацкіх і навуковых устаноў і гістарычных помнікаў», больш вядомага як «пакт Рэрыха». З ініцыятывай адзначаць дзень падпісання дакумента ў якасці Міжнароднага дня культуры ў 1998 г. выступіла грамадская арганізацыя Міжнародная ліга аховы культуры. Сусветная супольнасць пачала актыўна далучацца да яго святкавання з пачатку 2000-х гадоў.

З 2012 г. у гэты дзень таксама адзначаецца Сусветны дзень мастацтва (зацвержаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 2019 г.). Дата абрана таму, што 15 красавіка 1452 г. нарадзіўся знакаміты італьянскі мастак і вучоны эпохі Адраджэння Леанарда да Вінчы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий