Працягваецца праект клубных устаноў Пружаншчыны “Хай заўсёды будзе заўтра”, які скіраваны на заахвочванне здаровага ладу жыцця.
Шэраг тэматычных мерапрыемстваў правёў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Так, падлеткі наведалі інфармацыйную гадзіну “Здаровая нацыя – здаровая краіна”. Падчас сустрэчы закраналіся пытанні правільнага харчавання і негатыўнага ўздзеяння на чалавека шкодных звычак. Да Сусветнага дня здароўя была прымеркавана дыскатэка “Быць здаровым – стыльна, модна!”. На ёй моладзь не толькі танцавала, але і спаборнічала ў гульнях, успамінала правілы захавання здароўя, разгадвала рэбусы.
Забаўляльную праграму “Калі хочаш быць здаровым” да Сусветнага дня здароўя, які адзначаўся 7 красавіка, таксама прымеркаваў Кляпацкі сельскі Дом культуры.
Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка падрыхтаваў тэматычную выставу і правёў акцыю “Здароўе – каштоўнасць! Не растрачвай яго на шкодныя звычкі!”.
Інфармацыйную гадзіну “Адмоўся ад палення – пастаў кропку!” і гульнявую праграму “Мы за здаровы лад жыцця!” для падлеткаў і моладзі арганізавалі ў Ліноўскім сельскім Доме культуры.
А Мокраўскі сельскі Дом культуры запрасіў мясцовых жыхароў прыняць удзел у спартыўным свяце.
Акцыю “Забі на шкодныя звычкі!” і дыскатэку з аднайменнай назвай правялі ў Сухопальскім сельскім клубе-біблятэцы.
Весела і карысна прайшла гульнявая праграма “Наша здароўе ў нашых руках” у Шчарчоўскім сельскім Доме культуры.
Акцыя “Мяняю цыгарэту на цукерак” адбылася ў Старавольскім сельскім Доме культуры.
Захоўвайце здароўе!