Бібліятэчныя справы

У мінулыя выхадныя ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне клуба па здароваму ладу жыцця «Формула здароўя» ў форме скарбніцы забаў «Семь заветных лепестков». Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня здароўя, які адзначаўся 7 красавіка. Рабяты паслухалі аповед бібліятэкара пра спосабы лячэння, якімі карысталіся нашы продкі. А юнакі і дзяўчаты ў сваю чаргу паведамілі, якая садавіна і гародніна карысна для здароўя. Мерапрыемства завяршылася віктарынай і знаёмствам з кніжнай выставай «Добрые советы для вашего здоровья».

Да Сусветнага дня здароўя прайшло мерапрыемства ў Белавусаўшчынскай сельскай бібліятэцы. Сумесна с сельскім Домам культуры быў падрыхтаваны ўрок здароўя «Чтоб не кашлять, не чихать, себя нужно закалять». Рабяты, якія прыйшлі на гэты занятак, даведаліся аб карысных і шкодных звычках. Прысутныя таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з інфармацыйным стэндам «Здорово быть здоровым!».

А Мураўская сельская бібліятэка ў рамках цыклу спраў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, запрасіла школьнікаў на ўрок мужнасці. На сустрэчы дзеці даведаліся аб подзвігу піянераў-герояў падчас Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку нашага земляка Ціхана Барана з в.Байкі. Вучні расказалі сваім аднакласнікам аб няпростым жыцці гэтага вясковага хлопца, якога называюць “беларускі Сусанін”, і чыталі вершы аб вайне.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий