5 красавіка ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны адбыўся незвычайны канцэрт. На ім свае лепшыя нумары прадставілі навучэнцы духавога аддзялення Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа.
З вялікім задавальненнем юныя пружанскія музыканты і іх педагогі наведалі гэта мерапрыемства. Яно стала сапраўдным святам мастацтва і прыгажосці.
Магчыма, хтосьці з хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прысутнічалі на канцэрце, вырашаць звязаць свой далейшы лёс з музычнай творчасцю і абяруць у якасці месца свайго далейшага навучання менавіта Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж?