Выбіраю прафесію

У Пружанскім гарадскім Палацы культуры прайшла дзелавая гульня для моладзі «Выбіраю прафесію сёння».

У ёй удзельнічалі дзве каманды – сярэдняй школы № 5 г.Пружаны і ўзорнага клуба «Teens-фармат». Гульцам было неабходна праявіць сябе ў шэрагу разнастайных конкурсаў: адказаць на пытанні віктарыны, успомніць і вызначыць назвы прафесій, суаднясці прозвішчы выдатных людзей са сферай іх дзейнасці, паказаць веды аб спецыяльнасцях, якія запатрабаваны на сённяшні дзень. Цікава прайшоў конкурс, у якім капітаны каманд з дапамогай мімікі і жэстаў дэманстравалі розныя прафесіі. Рабяты таксама праявілі крэатыў пры распрацоўцы эмблемы прафесіі самелье.

У дзелавой гульні «Выбіраю прафесію сёння» перамагла каманда ўзорнага клуба «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий