Адпачывалі і вучыліся

Канікулы – выдатны час, каб адпачыць пасля самай працяглай школьнай чвэрці і набрацца моцы для фіналу навучальнага года.

На канікулах можна схадзіць на трэніроўку, абмеркаваць кінастужку ці аказаць дапамогу тым, каму яна патрабуецца. А таксама можна навучыцца шмат чаму новаму и карыснаму. Менавіта такі варыянт адпачынку прапанаваў Пружанскі гарадскі Палац культуры.

Школьнікі раёна наведалі майстар-класы ва ўстанове, даведаліся аб розных народных рамёствах і промыслах, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі ганчароў і мастакоў.

У час канікул працягваў працу пакой “Тэрыторыя твайго дзяцінства”. Культарганізатары падаравалі ўсім яго наведвальнікам сапраўднае свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спартыўных эстафетах, перацягванні каната, гульнях на ўвагу, кемлівасць і хуткасць, удзельнічалі ў папяровым шоу. Можна было ўпрыгожыць сябе аквагрымам. Галоўнымі падарункамі для дзяцей сталі добры настрой і памятныя сувеніры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий