Вясновыя канікулы ў Пружанскім палацыку

На вясновых канікулах музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі навучэнцы ўстаноў адукацыі г.Пружаны, аг.Шчарчова, в.Магілёўцы, аг.Клепачы, аг.Мокрае, аг.Шані, г.п.Ружаны, г.п.Шарашова, в.Слабудка, в.Навасёлкі, а таксама школьнікі з г.Гродна, г.Баранавічы, г.Бяроза, настаўнікі школ Віцебскай вобасці і інш.

Для наведвальнікаў былі праведзены аглядныя экскурсіі па музеі (асаблівая ўвага надавалася выставам “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання” і “Дзіцячы погляд з вечнасці”), лекцыі, музейна-педагагічныя заняткі. Госці з задавальненнем наведвалі інтэрактыўную выставу “Экспірыментус”, дзе прадстаўлены прыборы і прылады, якія дэманструюць фізічны бок разнастайных і дзіўных па прыгажосці з’яў, а таксама выставу работ Народнага майстра Беларусі Міколы Тарасюка.

31 сакавіка музей наведала віцэ-консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г.Брэсце Юлія Сяменчанка.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий