Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Ён усталяваны ў гэту дату таму, што ў 1996 г. паміж кіраўнікамі абедзвюх дзяржаў была падпісана дамова аб стварэнні Супольнасці. Праз год быў падпісаны дагавор аб Саюзе дзяржаў. У далейшым гэтыя дакументы неаднаразова дапаўняліся іншымі інтэграцыйнымі дамовамі.
Да дзяржаўнага свята Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры правеў вусны часопіс “Дзве сястры – Беларусь і Расія”, падчас якога рабяты даведаліся новыя факты, пазнаёміліся з гісторыяй свята.
Слабудскі сельскі Дом культуры запрасіў старэйшых школьнікаў на гутарку “Страна непобедима, когда един народ”.
Белавусаўшчынская сельская бібліятэка разам з Домам культуры зладзілі інфармацыйную гадзіну “Давайце ганарыцца тым, што мы беларусы”. Дзеці пазнаёміліся са славутымі мясцінамі Беларусі і Пружаншчыны, паглядзелі прэзентацыю аб Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў.
2 красавіка вялікі рэтра-канцэрт прайшоў у Кляпацкім сельскім Доме культуры. У ім удзельнічалі творчыя калектывы ўстановы – вакальныя гурты “Хорошее настроение” і “Клепачанка”, удзельнікі гуртка сольных спеваў “Рытм” і індывідуальныя выканаўцы. Канцэрт падараваў шмат пазітыву і станоўных эмоцый.