Зоркі «Музычнага калейдаскопа»

26 сакавіка 2022 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося VII міжрэгіянальнае свята-конкурс інструментальнай музыкі «Музычны калейдаскоп».

У конкурсе прынялі ўдзел дзіцячыя і дарослыя калектывы аматарскай творчасці Пружанскага, Брэсцкага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Івацэвіцкага, Маларыцкага, Пінскага і Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Калектывы прадстаўлялі на конкурсе па два рознахарактарных творы беларускіх, рускіх і замежных аўтараў і спаборнічалі ў намінацыях: «Аркестры духавыя», «Аркестры эстрадныя», «Аркестры народныя», «Ансамблі народныя», «Ансамблі класічныя», «Ансамблі эстрадныя».

Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала прафесійнае журы ў складзе А.Хачкоўскай – выкладчыка і кіраўніка аркестра беларускіх народных інструментаў Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа (старшыня журы), А.Цітовіча, выкладчыка і кіраўніка народнага ансамбля народных інструментаў «Фейерверк» Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа, Л.Стрэлавай – мастацкага кіраўніка і дырыжора заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра рускіх народных інструментаў Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р.Р.Шырмы, А.Алданавай, выкладчыка і кіраўніка дзіцячага народнага аркестра Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р.Р.Шырмы, В.Крыловай – дырэктара Дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны.

Лепшымі калектывамі, якія атрымалі першыя месцы, сталі: народны эстрадны аркестр «Біг-Бэнд» (кір. С.Більшэвіч) Пружанскага гарадскога Палаца культуры, узорны духавы аркестр (кір. С.Більшэвіч) і народны аркестр народных інструментаў (кір. Г.Швед) Дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, узорны інструментальны ансамбль «Забавушка» (кір. А.Зыбайла) Дзіцячай школы мастацтваў г.Івацэвічы, ансамбль «Бронногорские ложкарики» (кір. Н.Салодкая), ансамбль «Экспромт» (кір. С.Матяш) і фартэпіянны ансамбль «Вдохновение» (кір. Т.Густыр) Белаазёрскай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль старадаўняй музыкі «Сальтарелло» (кір. Ю.Дубнавіцкі) Пінскай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль «Элегия» (кір. А.Кавалевіч) Маларыцкай дзяржаўнай дзіцячай школы мастацтваў, узорны інструментальны ансамбль «Сувенир» (кір. А.Дзенісевіч) Столінскай дзіцячай школы мастацтваў, вакальна-інструментальны ансамбль «БУМ» (кір. У.Мазур) Палаца культуры г.Бяроза.

Гран-пры былі ўзнагароджаны ансамбль «Вдох NOWение» (кір. В.Багданава) Маларыцкай дзяржаўнай дзіцячай школы мастацтваў і народны інструментальны ансамбль «Anima» (кір. Л.Зыбайла) Дзіцячай школы мастацтваў г.Івацэвічы.

Усе калектывы атрымалі дыпломы і падарункі аддзела культуры Пружанскага райвыканкама.

Віншуем удзельнікаў і пераможцаў. Жадаем поспехаў і новых дасягненняў!

Падрабязней аб свяце-конкурсе тут

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий