Бібліятэчнымі ўстановамі раёна шмат ўвагі надаецца рознабаковаму выхаванню маладога пакалення, заахвочванню чытання маленькіх і дарослых.
На мінулым тыдні Кляпацкая сельская бібліятэка разам з рабятамі з экалагічнага клуба “Пралеска” падрыхтавалі тэатралізаваную казку “Чырвоны Капялюшык і лясныя жыхары”. Прадстаўленне атрымалася павучальным і цікавым. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўвасобіліся ў казачных персанажаў, якія звянулі ўвагу гледчоў на неабходнасць захавання навакольнага асяроддзя. Да таго ж для першакласнікаў бібліятэкары правялі свята “У гасцях у Карнея Чукоўскага”. Рабяты пазнаёміліся з жыццём і творчасцю вядомага дзіцячага пісьменніка, паўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах па казках аўтара.
Да творчасці ўзгаданага аўтара таксама звярнулася Слабудская сельская бібліятэка, якая правяла для вучняў пачатковых класаў конкурсную праграму “Добры свет казак Чукоўскага”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся цікавыя факты з біяграфіі літаратара. Рабяты бліжэй пазнаёміліся з творамі Чукоўскага, паўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі мультфільм “Муха-Цокотуха”. Да сустрэчы была прымеркавана выстава кніг К.Чукоўскага. А для вучняў 5 – 7 класаў Слабудской сярэдняй школы сельская бібліятэка падрыхтавала гульнёвае падарожжа “У гасцях у дзеда Прававеда”. Школьнікі даведаліся аб дакументах, у якіх запісаны правы чалавека і правы дзіцяці, паўдзельнічалі ў прававых гульнях. Акрамя таго дзед Прававед нагадаў падлеткам і аб іх абавязках. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя паразважалі над пытаннем: чым неабходна кіравацца ў сваіх паводзінах – правамі ці абавязкамі? Відавочнай была агульная выснова: карыстаючыся правамі, не забывай аб абавязках!
Ліноўскя сельская бібліятэка падрыхтавала для вучняў трэцяга класа фактрум “Гуляюць кошкі па старонках”. На мерапрыемстве школьнікі даведаліся, што кошкі з’яўляюцца героямі многіх літаратурных твораў, мультыплікацыйных і мастацкіх фільмаў. Рабяты пачыталі народныя і аўтарскія казкі, у якіх гэтыя жывёлы выступаюць галоўнымі персанажамі. Дзеці паўдзельнічалі ў “Кота-віктарыне” і конкурсах. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з адпаведнай кніжнай выставай і паглядзелі мультфільм “Чучело-мяучело”. У рамках Тыдня дзіцячай кнігі вучні другога класа Ліноўскай сярэдняй школы наведалі сельскую бібліятэку і паўдзельнічалі ў гульнёва-пазнавальнай праграме “Лес поўны цудаў”. На мерапрыемстве дзеці даведаліся шмат новага аб лесе і яго жыхарах, адгадвалі загадкі, гулялі, глядзелі відэасюжэты аб жывёлах. Дзеці таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай “Зберагчы зялёнае золата”.
У чытальнай зале Ружанскай горпасялковай бібліятэкі для вучняў дзевятага класа адбылася віртуальная экскурсія ў археалагічны музей “Бярэсце”. Разам з бібліятэкарам школьнікі пазнаёміліся з сярэднявечнай гісторыяй Беларусі. Таксама ў Ружанах можна наведаць выставу работ актыўнага чытача бібліятэкі Валянціны Якубені з в.Паўлава “Душы і сэрца натхненне”. На выставе прадстаўлены 23 вышытыя карціны аўтара на духоўную тэматыку і ручнікі. Выстава будзе працаваць у Ружанскай горпасялковай бібліятэцы да 24 красавіка і яе можа наведаць любы жадаючы.