Абагульнілі веды па сальфеджыа

У Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў адкрыты ўрок па сальфеджыа ў трэцім класе. Яго правяла настаўнік Таццяна Іванаўна Журомская.

На ўроку былі абагульнены веды па тэмах, якія дзеці засвойвалі на працягу чвэрці. Вучні выканалі некалькі вакальна-інтанацыйных практыкаванняў, розныя практычныя заданні, а таксама правялі слыхавы аналіз твораў і прадэманстравалі чытанне з аркуша.

Калегі-педагогі адзначылі дастаткова высокі ўзровень падрыхтоўкі настаўніка да ўрока і добрыя веды вучняў па засваенні праграмнага матэрыялу.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий