16 сакавіка Ружанская дзіцячая бібліятэка прапанавала жадаючым разам пашукаць скарбы. Для 5-класнікаў мясцовай школы бібліятэкар Ірына Дулько правяла цікавую гульню – марскі круіз “У пошуках сакрэтнага кода”.
Рабяты здзейснілі незвычайнае падарожжа па Кніжным моры дзеля таго, каб знайсці сакрэтны код, які адкрые шлях да скарбу. Яны наведалі некалькі прыпынкаў. У “Бухце адкрыццяў” былі схаваны канверты з урыўкамі з твораў рускіх пісьменнікаў. На “Востраве Сільвера” неабходна было адказаць на пытанні аб жывёльным свеце, а на “Мысе чытаючых прывідаў” – разгадаць рэбус: расшыфраваць выраз з байкі І.Крылова “Варона і Лісіца”. На кожным з прыпынкаў правільныя адказы гарантавалі атрыманне пэўных лічбаў, якія напрыканцы мерапрыемства дазволілі скласці сакрэтны код для атрыманя скарбу.
Сапраўдны скарб – гэта веды, якія можна знайсці ў кнігах.