На працягу некалькіх дзён установы культуры раёна праводзілі разнастайныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!» Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу разам з мясцовай сярэдняй школай правялі тэматычную вечарыну. Падчас яе рабятам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, былі ўручаны падарункі. Прысутныя даведаліся аб гісторыі Асноўнага Закона нашай дзяржавы, паглядзелі канцэрт у выкананні ўдзельнікаў эстраднай студыі.
Шчарчоўскі сельскі Дом культуры запрасіў на гутарку “Дзяржава – гэта мы!”. На ёй дзеці падрабязней даведаліся аб Канстытуцыі і разам успомнілі сімвалы Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыйная гадзіна “Мы ганарымся сваёй краінай!” прайшла ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры. Рабяты пазнаёміліся з асноўнымі палажэннямі найважнейшага дзяржаўнага дакумента, паразважалі аб яго значэнні для кожнага чалавека.
Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў гутарку для дзяцей і падлеткаў “Мы Конституции навеки канонам следовать должны”. Да свята таксама была аформлена кніжная выстава “Асноўны Закон дзяржавы”.