Праект па папулярызацыі здаровага ладу жыцця “Хай заўседы будзе заўтра”, які рэалізуюць установы культуры Пружанскага раёна, працягваецца.
На мінулым тыдні работнікі Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу правялі гульнявую праграму “Свежае паветра і гульня – нашы лепшыя сябры”.
Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры арганізаваў спартландыю, падчас якой рабяты спаборнічалі ў розных рухавых конкурсах – “Эстафетная палачка”, “Хуткі мячык”, “Кенгуру” і інш.
У Руднiцкім сельскім клубе-бібліятэцы прайшоў урок здороўя “Мы – за здаровы лад жыцця!”, на які былі запрошаны бацькі разам з дзецьмі. Перад імі выступілі настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг.Руднікі Анатоль Кавальскі і фельчар-лабарант Наталля Шаўчэнка. Ва ўстанове таксама пачала працаваць аднайменная кніжная выстава, якая даступна ўсім наведвальнікам.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае папулярызацыі здаровага ладу жыцця, далучэнню дзяцей і дарослых да фізічнай культуры і спорту.