15 сакавіка – гэта асаблівая дата ў нашай гісторыі. Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ўстановы культуры правялі шэраг мерапрыемстваў.
Напрыклад, Мураўская сельскя бібліятэка запрасіла вучняў пачатковых класаў мясцовай школы на прававы ўрок “Закон, который нас оберегает”. На ім рабяты пазнаёміліся з рознымі правамі, якія гарантуе Асноўны Закон. Дзеці навучыліся адрозніваць правы ад абавязкаў і даведаліся, за якія праванарушэнні трэба несці адказнаць і што чакае тых, хто парушае закон.
Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка правёў дзіцячую гадзіну “Дзень Канстытуцыі”. Хлочыкі і дзяўчынкі даведаліся аб гісторыі Асноўнага Закона, яго палажэннях, гарантыях, правах і абавязках грамадзян.
У Роўбіцкім сельскім Доме культуры адбылася гутарка “Дзяржава – гэта мы!”. Падчас яе рабяты не толькі пазнаёміліся з асновамі Канстытуцыі, але і паразважалі аб тым, як будаваць сваё жыццё і дзейнасць, каб прыносіць карысць не толькі сабе, але і Радзіме.