Выстава юных рукадзельніц у Клепачах

Кляпацкі сельскі Дом культуры правёў дзіцячы конкурс “Чароўны бісер”. У ім прынялі ўдзел сем дзяўчынак, якія наведваюць ва ўстанове гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Рукадзельніца”. Маленькія майстрыхі прадставілі па некалькі ўласных работ з бісеру ў тэхніках “пляценне на дроце” і “пляценне на лёсцы”.

Па выніках гэтага своеасаблівага спаборніцтва былі вызначаны пераможцы, якім уручылі граматы і прызы.

Работы ўдзельніц конкурсу “Чароўны бісер” можна ўбачыць на выставе “Падарункі мамам”, якая працуе ў Кляпацкім сельскім Доме культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий