“ЭкспІрыментус” працягваецца

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” працягвае дзейнічаць выстава “ЭкспІрыментус” – незвычайная інтэрактыўная выстава прыбораў і прылад, якія дэманструюць фізічны бок разнастайных і дзіўных па прыгажосці з’яў, дзякуючы якім наведвальнікі становяцца даследчыкамі свету навукі. Да экспанатаў можна дакранацца, круціць іх, націскаць, самастойна праводзіць разнастайныя эксперыменты. Яны дэманструюць законы фізікі, прыродныя з’явы, аптычныя ілюзіі, прынцыпы працы тэхнічных прылад. На выставе прадстаўлены такія рэчы, як хвалевы маятнік, шар-плазма, мост да Вінчы, маятнік Ньютона, трансформер Тэслы, рычаг Архімеда, трубафон, магнітны мост і інш.

Запрашаем усіх наведаць выставу, якая будзе працаваць у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” да 3 красавіка 2022 г. Выстава цікавая не толькі для дзяцей і падлеткаў, але і для дапытлівых дарослых.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий