Кіраўнік –
Год стварэння – 2000
Год прысваення звання – 2002
Народны тэатр танца “Ойра” Пружанскага гарадскога Палаца культуры створаны ў лютым 2000 года.
У 2002 г. калектыў атрымаў ганаровае званне “народны”.
У складзе тэатра працаўнікі сферы культуры, адукацыі, медыцыны, прамысловасці і інш.
Народны тэатр танца пастаяны ўдзельнік абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў. Выконваючы народныя танцы на падставе мясцовага фальклорнага матэрыялу, “Ойра” набыла толькі ёй адметны творчы почырк, каларыт, цікавы репертуар і самабытнасць. Арганізатарам і першым кіраўніком калектыву з’яўляецца Васіль Міхайлавіч Пілюцік – творчы і таленавіты чалавек, пастаноўшчык, харэограф і настаўнік. Пасля яго калектыў пэўны час узначальвалі Вікторыя Юр’еўна Бортнік, Аляксандр Анатольевіч Войцік, Іна Генадзьеўна Фасевіч.
У рэпертуары тэатра арыгінальныя танцы “Шмулянец”, “Круцёлкі”, “Ківачынская”, “Бабскія перастукі”, “Гарадскі валец”, ”Абэрак”, ”Матлёт”, ”Дробна полька”, а таксама тэатралізаванныя прадстаўленні “Пружанскія галушкі”, ”Кірмаш”, ”Вяселле”. Захапляе не толькі цікавая праграма, але і выразнасць вобразаў, выканаўчае майстэрства, акампанімент аркестра народных інструментаў пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Кавалевіча. Акрамя танцаў і песень у праграме ёсць жарты, гульні, прыпеўкі, тэатралізаваныя замалёўкі, найгрышы гармоніка. Самабытнасць народнага танца Пружаншчыны і майстэрства яго выканаўцаў ацанілі не толькі гледачы Беларусі, але і Польшчы, Расіі.
Калектыў працягвае канцэртную і творчую дзейнасць. Ён прымаў удзел у свяце вясельных абрадаў у Гайнаўцы (Польшча), рэспубліканскім свяце-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, з’яўляўся дыпламантам абласных фестываляў “Палескі карагод”, “Беларусь – мая песня”. Удзельнічаў у Міжнародным фестывалі фальклору ў Харватыі і Бельгіі, дэманстраваў свае майстэрства на Міжнародным фестывалі мастацтваў у Беластоку (Польшча).
Сярод узнагарод народнага тэатра танца “Ойра”: дыпломы ІІ-й і ІІІ-й ступеняў Рэгіянальнага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Магія танца” (2016, 2017, 2018), дыплом міжнароднага фальклорнага фестываля “Drieskes Kerremes” (Бельгія, 2017), дыпломы ІV абласнога экалагічнага фестываля “Гамоняць пушчы беларускія…” (г.Свіслач, Гродзенская вобл.), 2018).