13 лістапада музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі супрацоўнікі Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, а таксама актыўныя чытачы бібліятэк.
Вялікую цікавасць у экскурсантаў выклікала экспазіцыя, прысвечаная творчасці Юзафа Ігнацы Крашэўскага – аўтара найбольшай колькасці выдадзеных кніг у гісторыі літаратуры. Таксама госці захапіліся творчасцю Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка: майстэрства разьбы па дрэве самародка са Стойлаў ніводнага наведвальніка музея не пакідае раўнадушным.
Напрыканцы экскурсіі госці распавялі пра сучасныя варыянты работы і ўзаемадзеянне бібліятэк з наведвальнікамі.