Незвычайны дзень нараджэння

Кожны маленькі жыхар нашага раёна можа правесці свой дзень нараджэння вельмі незвычайна – у пакоі “Тэрыторыя твайго дзяцінства” ў гарадскім Палацы культуры.

Так, 10 лістапада адбылося чарговае дзіцячае свята “Дзень варэння”. Імянінніца і яе госці сустрэліся з гарэзлівым Маршалам – героем мультфільма “Шчанячы патруль”.

Рабяты разам са сваімі бацькамі віншавалі імянінніцу і разам удзельнічалі ў цікавых забаўляльных конкурсах. Своеасаблівым падарункам для ўсіх стала магчымасць упрыгожыць сябе яркім малюнкам з дапамогай аквагрыму. Напрыканцы свята дзяцей чакалі салодкія пачастункі.

Добавить комментарий