Юбілей храма ў Мураве

4 лістапада адзначыў 25-гадовы юбілей з нагоды адкрыцця храм Казанскай іконы Божай Маці ў аграгарадку Мурава. Ён адчыніў свае дзверы для вернікаў у 1996 годзе.

У святочны дзень у храме з удзелам епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана, святароў Пружанскага благачыння, а таксама мясцовых прыхаджан і іншых веруючых адбыліся ўрачыстыя марапрыемствы. На іх таксама прысутнічалі старшыня Пружанскага райвыканкама Ю.Ю.Бісун, старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец, начальнік аддзела культуры райвыканкама К.І.Панімаш.

Падчас набажэнства рэлігійныя спевы выконваў вакальны ансамбль “Амафор” (кіраўнік Н.Данцова) Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры.

Мураўскі храм з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий