Пружанскія таленты ў “Суквецці культур”

Дзяржаўнай установай культуры “Пружанская раённая цэнтралізованая клубная сістэма” ў перыяд з 1 кастрычніка па 1 лістапада праводзіўся адборачны раённы тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур”.

У адборы прынялі ўдзел аматарскія калектывы мастацкай творчасці і асобныя выканаўцы клубных устаноў, якія з’яўляюцца носьбітамі нацыянальнай культуры і належаць да пэўнай этнічнай групы, маюць у сваім рэпертуары  творы мастацтва розных нацыянальнасцей.

У Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр для ўдзелу ў адборачным абласным туры былі дасланы відэаматэрыялы і заяўкі народнага вакальнага ансамбля “Землякі” (в.Новыя Засімавічы), Аліны Кныш і вакальнага гурта Калядзіцкага сельскага Дома культуры, Аксаны Пернач (г.п.Шарашова).

Добавить комментарий