Запрасіла “Тэрыторыя твайго дзяцінства”

2 лістапада ў рамках прафілактычнай акцыі “Карысныя канікулы” ў пакоі “Тэрыторыя твайго дзяцінства” Пружанскага гарадскога Палаца культуры прайшла гульнявая праграма для выхаванцаў раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з пасёлка Сонечны.

Рабяты разам з культарганізатарамі вучылі экзатычныя танцы, пераадольвалі перашкоды ў спартыўнай эстафеце, загадвалі жаданні  і весяліліся. Акрамя таго, дзяўчынкі і хлопчыкі ўпрыгожылі сябе яркім аквагрымам і пачаставаліся салодкімі падарункамі. Але галоўным дасягненнем сустрэчы на “Тэрыторыя твайго дзяцінства” сталі добры настрой і станоўчыя эмоцыі.

Добавить комментарий