Народнае аматарскае аб’яднанне «Смаляначка»
Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры
Кіраўнік — Анатоль Васільевіч Харытановіч
Год стварэння — 1981
Год прысваення звання – 2018
Адным з носьбітаў і захавальнікам мясцовых абрадавых традыцый на Пружаншчыне з’яўляецца народнае аматарскае аб’яднанне «Смаляначка».
У рэпертуары аб’яднання – беларускія народныя песні, самабытныя танцы, прыпеўкі, мясцовыя найгрышы, абрады.
«Смаляначка» аб’ядноўвае аматараў народнай песні, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музыкантаў, вучняў школы.
Удзельнікі калектыва аднаўляюць мясцовыя строі народных касцюмаў, збіраюць фальклор, у тым ліку рэцэпты традыцыйных страў.
Аматарскае аб’яднанне з абрадам «Запускі» прымала ўдзел у тэлепраграмах «Наперад у мінулае» (тэлеканал «Беларусь 3») і «Берасцейская скарбніца» (тэлеканал «Беларусь 4»).
Аб’яднанне прымала ўдзел у розных мерапрыемствах, конкурсах і фестывалях раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Неаднаразова прадстаўляла сваю тврчасць на святах «Бяседа вясельная» і «Кірмаш Зубра» у г.Гайнаўка (Рэспубліка Польшча).
Па ініцыятыве народнага аматарскага аб’яднання «Смаляначка» ў 2019 г. быў арганізаваны і праведзены раённы семінар па народным танцы, на якім майстар-клас правёў харэограф, этнограф, загадчык аддзела аматарскай творчасці Любанскага раённага цэнтра культуры, кіраўнік узорнага калектыву «Верабейкі» С.Р.Выскварка.
Народнае аматарскае аб’яднанне «Смаляначка» ўзнагароджана:
— дыпломам II-й ступені регіянальнага свята-конкурса вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г.Пружаны, 2019 г.);
— граматамі за І-е і ІІ-е месцы ў намінацыях «Найгрышы з прыпеўкамі» і «Народная песня” XIX-га раённага фестываля народнай творчасці «З крыніц спрадвечных» (г.Ляхавічы, 2020 г.).