Працягваецца лета, і яго цёплымі дням радуюцца дзеці і дарослыя.
У Мураўскі сельскі Дом культуры завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі, каб паўдзельнічаць у гульнявым кірмашы, прысвечаным Яблычнаму Спасу.
А Мураўская сельская бібліятэка прысвяціла рэлігійнай тэме гадзіну духоўнасці і кніжную выставу «Жнівень Спасамі багаты».
Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў рабят на Дзень імянінніка і вясёлую дыскатэку. Таксама клубная ўстанова правяла вечар-ушанаванне ўдзельнікаў жніва “Ёсць хлеб – будзе і песня!” для работнікаў ААТ “Роўбіцкае”.
Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма прапанавала валанцёрам аграрна-тэхнічнага каледжа квэст-гульню «Знаёмся: Інтэрнэт!». Рабяты ў гульнявой форме ўспомнілі правілы бяспечнага карыстання Інтэрнэтам, даведаліся шмат новага і карыснага, атрымалі памяткі. У мерапрыемстве прыняла ўдзел кансультант натарыяльнай канторы В.А.Зарэцкая.
На агляд дзіцячай перыёдыкі «Вам часопісы хочуць расказаць…» запрасіла рабят Кляпацкая сельская бібліятэка.
Гадзіна інфармацыі «Тры Спасы» адбылася ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы. Падчас сустрэчы дзеці даведаліся аб традыцыях хрысціянскіх свят, а таксама карысці мёду, яблыкаў і арэхаў.
Юнакі і дзяўчаты завіталі на гадзіну духоўнасці «Духоўныя святыні майго краю» ў Магілявецкую сельскую бібліятэку. Яны пазнаёміліся з храмамі Пружаншчыны.
Квэст-падарожжа «За скарбамі капітана Флінта» з займальнымі віктарынамі і конкурсамі прайшло ў Велікасельскай сельскай бібліятэцы.
Слабудская сельская бібліятэка прапанавала гульню-віктарыну «Школа Светлафора», падчас якой дзеці пазнаёміліся з тэматычнай літаратурай і паўтарылі правілы дарожнага руху.