Тут радзімы маёй пачатак

Такую назву мела свята аг.Стараволя, якое адбылося 16 жніўня на пляцоўцы каля сельскага клуба-бібліятэкі.

На свяце ўшанавалі сем’і-юбіляры, малодшых і старэйшых жыхароў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, імяніннікаў, настаўнікаў, актыўных грамадзян і добрых гаспадароў.

 Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка падрыхтаваў шмат творчых нумароў, фотазон, выстаў. Да віншаванняў таксама далучыліся творчыя калектывы і салісты Хараўскога і Шаняўскога сельскіх клубаў-бібліятэк, Новазасімавіцкага і Мураўскага сельскіх Дамоў культуры.

Шматгадзінная праграма свята стала сапраўданай падзеяй ў жыцці аграгарадка Стараволя.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий