Мітынг у Перарове

Па традыцыі ў першую нядзелю жніўня ва ўрочышчы Перароў у Белавежскай пушчы адбыўся мітынг «Будзем памятаць». Каля масавага пахавання ахвяр вайны, якія былі расстраляны акупантамі ў ліпені – жніўні 1941 г., сабралася вялікая колькасць людзей.

Да прысутных звярнуліся старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» аддзела культуры райвыканкама Таццяна Кукла, настаяцель храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» в.Новыя Засімавічы Сергій Сысаляцін і ксёндз касцёла святой Троіцы г.п.Шарашова Яцак Гжэгаж Дубіцкі.

Духоўныя спевы выканаў вакальны гурт «Амафор» (кіраўнік Н.Данцова) Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры. Вёў мерапрыемства Вячаслаў Краўчук.

Удзельнікі мітынгу усклалалі кветкі і вянкі да помніка, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Падрабязней па спасылках: https://www.youtube.com/watch?v=MNn_Z9-9LwI і https://www.youtube.com/watch?v=rNTif_zuces

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий