Працягваюцца махлярствы праз тэлефоныя званкі.
Зламыснікі тэлефануюць грамадзянам і прадстаўляюцца супрацоўнікамі «Водаканала», «Электрасетак», «аператара сотавай сувязі», каб даведацца ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта і абаненцкі нумар мабільнага тэлефона.
Увага!
Супрацоўнікі міліцыі і банкаў не тэлефануюць у мэсанджарах і не патрабуюць пераводу грошай для «дэкларавання» ці «вызвалення» ад адказнасці, калі «родны трапіў у ДТЗ» альбо «здзейсніў залчынства».
Зламыснікі працягваюць патрабаваць грошы за «разблакіроўку» iPhone.
Ніколі не аўтарызуйцеся у незанёмых «улікоўках» на сваіх прыстасаваннях, не ўводзьце асабістыя дадзеныя і паролі на сумніўных сайтах.
Не страчваюць актуальнасці махлярствы на падставе заробкаў на біржы.
Пацярпеламу трапляе рэклама аб выгадным інвестыцыйным праекце ў адной з сацыяльных сетках, далей пацярпеламу паступае званок ад асабістага «брокера», але пры спробе ахвяры вывесці грошы з’яўляецца мноства прычын, па якіх вывад немагчымы.
Для валодання аператыўнай інфармацыяй аб кіберзлачынствах і засцеражэнні ад іх можна ажыццявіць падпіску на канал у мэсанджары Telegram «КИБЕРКРЕПОСТЬ».