Клубныя ўстановы Пружанскага раённага цэнтра культуры прапануюць рабятам далучыцца да розных спраў.
Велікасельскі сельскі Дом культуры зладзіў у прышкольным лагеры мясцовай базавай школы гульнявую праграму «Вясёлы дзень здароўя». Для дзяцей прайшлі рухавыя спаборніцтвы і інтэлектуальныя конкурсы.
На «Парад паветраных шароў» запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка. У гульнявой праграме было шмат незвычайных заданняў і конкурсаў.
Шмат пазітыўных эмоцый падаравала школьнікам гульнявая праграма «Лета, мы цябе любім!», якая прайшла ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры. Для жадаючых навучыцца ствараць падзелкі з салёнага цеста клубная ўстанова зладзіла майстар-клас.
Майстар-клас па стварэнні лялек-матанак адбыўся ў Слабудскім сельскім Доме культуры. Таксама клубная ўстанова правяла гутарку да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка для дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры «Юны турыст», арганізаваў гутарку «Абеліскі вялікага подзвігу» і экскурсію да брацкай магілы ў аграгарадку.