30 мая ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» прайшло свята апошняга званка, якое завяршала 2024 – 2025 навучальны год.
З пераадоленнем чарговай прыступкі ў навучанні вучняў і іх бацькоў, а таксама педагогаў павіншавалі дырэктар установы Юлія Сядова і намеснік дырэктара Святлана Бартноўская. Яны ўручылі хлопчыкам і дзяўчынкам больш за 130 падзяк і грамат за выдатную і добрую вучобу, поспехі ў канцэртнай і конкурснай дзейнасці. Павіншаваць дзяцей са святам завітаў настаяцель храма Праабражэння Гасподня Ігар Мрыхін.
Да ўрачыстай лінейкі вучні і творчыя калектывы ўстановы адукацыі ў сферы культуры падрыхтавалі творчыя нумары, якія прадставілі шматлікім прысутным.