У добры шлях

29 мая адбыўся выпускны вечар і справаздачны канцэрт у дзяржаўнай установе адукацыі «Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў».

З завяршэннем навучальнага года усіх прысутных, а іх у канцэртнай зале Ліноўскага сельскага Дома культуры было больш за 250, павіншаваў дырэктар установы Аляксандр Васільевіч Пракопчык. Ён падзякаваў настаўнікам, вучням і бацькам, уручыў граматы выдатнікам, удзельнікам канцэртаў, пераможцам і прызёрам фестываляў і конкурсаў.

Ва ўрачыстай абстаноўцы 9 выпускнікам былі ўручаны пасведчанні аб заканчэнні ўстановы дадатковай адукацыі.

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства гледачы ўбачылі прыгожы канцэрт, падрыхтаваны вучнямі ўсіх аддзяленняў установы, творчымі калектывамі і салістамі.

Вечар стаў сапраўднай падзеяй для ўсіх удзельнікаў, асабліва – для выпускнікоў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий