У Сілічы завітала свята

Аддзел нестацыянарнага абслугоўвання (аўтаклуб) Пружанскага раённага цэнтра культуры працягвае добрую традыцыю – святы вёсак.

31 мая работнікі сферы культуры разам з Мокраўскім сельвыканкамам завіталі да вяскоўцаў. Прадстаўнікі органаў улады адзначылі падарункамі выдатных працаўнікоў, ветэранаў, юбіляраў, сказалі шмат добрых і шчырых слоў усім прысутным. Да віншаванняў далучыўся настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы А.Кавальскі.

Творчыя калектывы і салісты аўтаклуба разам з артыстамі-аматарамі філіяла “Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка” Пружанскага раённага цэнтра культуры прадставілі прыгожы канцэрт.

Свята вёскі Сілічы атрымалася!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий