Толькі наперад!

Вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” у маі прынялі ўдзел у ІІІ рэспубліканскім конкурсе мастацтваў “Толькі.BY”.

Арганізатарамі творчага спаборніцтва з’яўляліся аддзел культуры Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта і Дзіцячая школа мастацтваў № 1 імя Я.К.Цікоцкага г.Бабруйска”.

Па выніках конкурсу Дыпломам лаўрэата ІІ ступені была адзначана Ксенія Венска, якую падрыхтавала настаўнік Вольга Паўлаўна Васкалей.

Дыплом лаўрэата ІІІ ступені дастаўся вакальнаму ансамблю малодшых класаў пад кіраўніцтвам настаўніка Алены Васільеўны Кульгаўчук.

Віншуем!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий