З любоўю да песні

23 – 25 мая ў г.Іванава прайшоў Абласны песенны форум «З любоўю да песні». Яго арганізатарамі з’яўляліся ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны грамадска-культурны-цэнтр і Іванаўскі райвыканкам.

У гэтым прэстыжным мерапрыемстве прынялі ўдзел калектывы дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны». У конкурснай праграме рознахарактарныя вакальныя творы прадставілі ўзорны хор «Вітанак», народны камерны хор і народны ансамбль народных інструментаў «Пружанскі палацык» з салісткай Алінай Бармутай. Іх выступленні былі яркімі, запамінальнымі, прафесійнымі.

Журы высока адзначыла майстэрства пружанскіх выканаўцаў. Па выніках форуму ўзорнаму хору «Вітанак» і народнаму камернаму хору былі ўручаны Дыпломы I ступені, а народнаму ансамблю народных інструментаў «Пружанскі палацык» – Дыплом IІ ступені.

Усе творчыя калектывы дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у гала-канцэрце абласнога песеннага форуму.

Віншуем!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий