На мінулым тыдні настаўнікі і вучні Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў наведалі з гастролямі Варанілавіцкую сярэднюю школу. Яны прэзентавалі юным гледачам вялікую канцэртную праграму “Вясенні настрой”, у якой прадставілі інструментальныя, вакальныя і харэаграфічныя нумары.
Рабяты з захапленнем глядзелі выступленні маленькіх выканаўцаў і настаўнікаў-прафесіяналаў. Пасля завяршэння канцэрта многія вучні сярэдняй школы пажадалі паступіць у Ружанскую дзіцячую школу мастацтваў, каб далучыцца да прыгожага свету музыкі.
Педагогі адразу правялі праслухоўванне варанілавіцкіх школьнікаў і запрасілі шэраг з іх на ўступныя экзамены ва ўстанову дадатковай адукацыі.
Ружанская дзіцячая школа мастацтваў чакае новых вучняў!