Выпускны баль

22 мая у Палацы культуры адбыўся выпускны вечар і справаздачны канцэрт дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны». 

Па традыцыі вучні і настаўнікі прайшлі з духавым аркестрам па вуліцах горада ад роднай школы да Палаца культуры, дзе адбылася асноўная частка ўрачыстасці.

У прысутнасці шматлікіх гасцей, бацькоў, родных і сяброў 50 выпускнікам, пры чым 7 – з адзнакай, былі ўручаны пасведчанні аб заканчэнні ўстановы дадатковай адукацыі. 

З гэтай знакавай падзеяй у жыцці рабят павіншавалі дырэктар установы Юлія Анатольеўна Сядова і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Святлана Мікалаеўна Бартноўская. Да іх далучыліся настаўнікі і бацькі выпускнікоў, які павіншавалі юнакоў і дзяўчат з важнай падзеяй у жыцці.

На сцэне свае творчыя нумары прадставілі вучні ўсіх аддзяленняў школы мастацтваў, а юныя мастакі – выставу работ. Асабліва кранальнымі і запамінальнымі былі выступленні выпускнікоў.  

Школа, бывай!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий