Музеі Пружанскага раёна далучаюцца да рэспубліканскай акцыі “Вандруй! Адчуй! Натхняйся!”.
Дзяржаўная ўстанова культуры “Музей-сядзіба Пружанскі палацык” 4 чэрвеня ў 16.00 запрашае ўсіх жадаючых на бясплатную аглядную экскурсію па музеі.
5 чэрвеня дзяржаўная ўстанова культуры “Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў” прапануе бясплатны квэст па пасёлку “Гісторыя майго мястэчка”. У ім можа паўдзельнічаць любы наведвальнік музея на працягу дня.