Клубныя ўстановы Пружанскага раённага цэнтра культуры на працягу тыдня дачыніліся да розных спраў.
Удзельнікі клуба па інтарэсах «Валошкі» (кіраўнік А.К.Ламан), які працуе ў Ліноўскім сельскім Доме культуры, ствараюць прыгожыя рэчы з розных матэрыялаў.
Мураўскі сельскі Дом культуры зладзіў выставу «Мазаіка сямейнага рукадзелля», на якой былі прадстаўлены работы гурткоўцаў, якія вырабляюць незвычайныя прыгожыя рэчы пад кіраўніцтвам Т.М.Куклы. Да таго ж клубная ўстанова правяла прафілактычны кіналекторый для падлеткаў «Не маўчы аб хатнім гвалце».
На вечарыну «Гэта было нядаўна, гэта было даўно», дзе сустрэліся былыя работнікі мэблевай фабрыкі, запрасіў Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу. Таксама клубныя работнікі павіншавалі са 100-гадовым юбілеем П.Б.Клімашэвіч, якая амаль паўстагоддзя адпрацавала медыцынскай сястрой ў пасялковай бальніцы.