17 мая вучні струнна-смычковага аддзялення дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» прынялі ўдзел у VIII Абласным конкурсе юных выканаўцаў «Волшебные смычки – 2025», які праходзіў у Брэсцкім дзяржаўным музычным каледжы імя Р.Р.Шырмы».
Па выніках конкурсу 3 вучні па класу віяланчэлі атрымалі Дыпломы лаўрэатаў ІІІ ступені – першакласнікі Людміла Арцямук і Міхал Ракіцкі, вучаніца 3 класа – Ганна Бурчык.
Да паспяховага выступлення рабят падрыхтавалі настаўнік В.М.Гаўра, канцэртмайстар К.А.Пабережная.
Астатнія пружанскія канкурсанты, атрымалі Падзякі за выдатныя выступленні.
Віншуем і жадаем творчых поспехаў!