Зламыснікі працягваюць сваю актыўную дзейнасць. Так, грамадзянам тэлефануюць нібыта са “службы падтрымкі” сотавага аператара сувязі. Махляры на аснове розных падстаў (працяг тэрміну дзейнасці сім-карткі, несвоечасовая аплата, выпадковая блакіроўка абаненцкага нумара тэхнічнай службай, праблемы ў працы абсталявання і інш.) прапануюць абаненту перавесці грошы на названы нумар альбо заплаціць штраф.
Таксама зламыснікі могуць патрабаваць у ахвяры усталяваць невядомыя прыкладанні, указаць свае пашпартныя дадзеныя, перайсці па спасылцы ці, наадварот, палохаюць карыстальнікаў тым, што іх пашпартнымі дадзенымі ужо нібыта хосьці завалодаў і аформіў растэрміноўку ці крэдыт.
Махляры выкарыстоўваюць наступныя маніпуляцыі:
неабходнасць абнавіць прыкладанне мабільнага тэлефона,
правядзенне апытання задаволенасці работай аператара,
выкарыстоўваюць словы: “тэрмінова, важна, хутка, аператыўна” і інш.
Што неабходна ведаць:
— супрацоўнікі мабільных аператараў не тэлефануюць абанентам з выкарыстаннем мэсанджараў, не выкарыстоўваюць нумары замежных аператараў, не патрабуюць змяняць паролі пад дыктоўку;
— удакладненне персанальных дадзеных ніколі не адбываецца па тэлефоне (напрыклад, з дапамогай фота пашпарта) і можа быць зроблена толькі пры асабістым наведванні офісаў мабільнага аператара.
Дзеля валодання актуальнай інфармацыяй аб злачынствах, іх папярэджанні і прафілактыцы ў сферы кібербяспекі можна ажыццявіць падпіску на афіцыйны канал у мэсанджары Telegram “КИБЕРКРЕПОСТЬ”.