У красавіку прайшоў II адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Острынскі першацвет». Яго арганізатарамі з’яўляліся сектар культуры Шчучынскага райвыканкама і дзяржаўная ўстанова адукацыі «Острынская дзіцячая школа мастацтваў».
Конкурс сабраў вялікую колькасць удзельнікаў. Сярод іх – вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў». Юныя музыканты з Шарашова былі высока ацэнены журы. У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)» Дыплом лаўрэата ІІ ступені атрымала Вікторыя Касюк, якая рыхтавалася да конкурсу пад кіраўніцтвам настаўніка Вольгі Паўлаўны Васкалей. Дыплом лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва (баян, акардэон)» дастаўся Івану Радзькову, які вучыцца ў класе Вольгі Пятроўны Краўчук.
Віншуем вучняў і іх педагогаў з выдатнымі поспехамі!