Падарожжа ў СССР

16 мая ў рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» музей-сядзіба «Пружанскі палацык» запрасіў на інтэрактыўную праграму «Назад у СССР».

Мерапрыемства складалася з трох частак.

У салоне шматлікія наведвальнікі прынялі ўдзел у віктарыне, падчас якой успомнілі мелодыі савецкага кінематографа і адгадалі назвы і прызначэнне прадметаў савецкага побыту.

У выставачнай зале была прадстаўлена зона «Савецкая кватэра», дзе можна было сфатаграфавацца ў характэрным інтэр’еры, пазнаёміцца ці ўспомніць савецкія гульні, пачытаць прэсу, дакрануцца да прадметаў, якія выкарыстоўваліся амаль паўстагоддзя назад.

Завяршылася вечарына канцэртнай праграмай, падрыхтаванай караоке-клубам «Сяброўкі» і вакальным гуртам «Надзея» (кіраўнік Таццяна Немцава) Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий