Наша дружная сям’я

17 мая Пружанскі раённый цэнтр культуры суместна з іншымі ўстановамі культуры, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзелам ЗАГС райвыканкама правёў цыкл мерапрыемстваў.

Так, у Палацы культуры адбыўся святочны канцэрт. Перад ім ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч павіншаваў прысутных са святам і уручыў пасведчанні шматдзетным сям’ям Слабада і Чмыхун. Таксама ў афіцыйнай частцы з Днём сям’і ўдзельнікаў мерапрыемства павіншавала начальнік аддзела ЗАГС Н.Р.Цібароўская. Сем’і-юбіляры – Мароз, Шэйка, Федасюк, Грыцко – атрымалі памятныя падарункі.

У фае Палаца культуры дзіцяча-юнацкі аддзел Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадставіў наведвальнікам кніжную выставу «Адпачываем усёй сям’ёй» і запрасіла да ўдзелу ў літаратурнай віктарыне.

У гульнявым пакоі «Тэрыторыя дзяцінства» адбыўся сямейны квэст «Наша дружная сям’я», у якім удзельнічалі шматдзетныя сем’і Чайкоўскіх, Грэцкіх, Івановых і Скрабнёвых. Яны выконвалі разнастайныя заданні, спаборнічалі у эстафетах.

А ў танцавальнай зале Палаца культуры узорная кантакт-студыя «Teens-фармат» правяла для старшакласнікаў гарадскіх школ тэматычную праграму «Складальнікі шчаслівай сям’і».

Таксама ў Палацы культуры працавалі выстава дзіцячых малюнкаў, аквагрым, майстар-клас па макіяжы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий